Яно можа стаць асабліва актыўным, таму што на гэтым тыдні — рабочая субота. Такую думку выказала журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія ЯРМОШЫНА перад пасяджэннем камісіі.
«Думаю, выбаршчыкі скарыстаюцца магчымасцю прагаласаваць датэрмінова, каб вызваліць адзіны выхадны. З улікам таго, што ў нас вялікая колькасць кандыдатаў, няма ніводнай безальтэрнатыўнай акругі, упэўнена, што ў выбаршчыкаў ёсць цікавасць да выбараў і яны на іх прыйдуць», — прагназуе Лідзія Ярмошына. Кіраўнік ЦВК ужо запланавала дзень, калі сама будзе галасаваць датэрмінова.
Старшыня камісіі паведаміла журналістам, што ў перадвыбарнай гонцы засталося 516 кандыдатаў. У дачыненні да трынаццаці скасаваны рашэнні аб рэгістрацыі, а трыццаць тры кандыдаты знялі свае кандыдатуры добраахвотна.
На пасяджэнні ЦВК разгледжана скарга Юрыя Мельнікава на рашэнне Віцебскай абласной выбарчай камісіі аб скасаванні рашэння аб рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты. Цэнтральная камісія адмовіла ў задавальненні скаргі.
Як паведамляе БелТА, з 11 да 18 лістапада асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Арганізавана работа аператыўных штабоў у Міністэрстве ўнутраных спраў і ва ўсіх тэрытарыяльных органах унутраных спраў.
Міліцыя ўзяла ўдзел у абследаванні ўсіх выбарчых участкаў — правяралася тэхнічная ўмацаванасць, адпаведнасць мерам грамадскай бяспекі. Асаблівая ўвага ўдзелена падрыхтоўцы памяшканняў для галасавання ў месцах пазбаўлення волі.
У дзень выбараў, 17 лістапада, у рэжым павышанай гатоўнасці пяройдуць і падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На ўсіх выбарчых участках будзе дзяжурыць інжынерна-інспектарскі склад. З пункту гледжання пажарнай бяспекі ўсе ўчасткі знаходзяцца ў парадку.
Варвара Марозава
Фота БЕЛТА
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.