Вы тут

Беларуская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна стала мамай


Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна нарадзіла сына. Пра гэта яна паведаміла ў сваім акаўнце ў Instagram.


Спартсменка размясціла фотаздымак з подпісам: "Herzlich Willkommen Jäger Daniil. Вітаем, Егер Данііл Марцінавіч".

Па інфармацыі СМІ, нараджала экс-біятланістка ў пятым раддоме горада Мінска. Дзіцё з'явілася на свет у мінулую нядзелю, 10 лістапада. 

Надзея Скардзіна выйшла замуж за швейцарскага страляючага лыжніка Марціна Егера ў жніўні 2019 года. З ім пазнаёмілася на Гульнях у Пхенчхане.

Пра цяжарнасць стала вядома гэтым жа летам. 

Надзея Скардзіна -  алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце ў Пхенчхане-2018, бронзавы прызёр на Гульнях-2014 у Сочы. Таксама спартсменка заваявала малы Хрустальны глобус у індывідуальных гонках, шэсць разоў падымалася на п'едэстал у індывідуальных кубкавых гонках і сем разоў - у кубкавых эстафетах.

Завяршыла кар'еру чэмпіёнка ў зз-гадовым узросце. Пра гэта яна заявіла ў пачатку чэрвеня 2018 года. 

Прэв'ю: rusbiathlon.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?