Вы тут

БЧ у перыяд лістападаўскіх святаў перавезла больш за 1 мільён пасажыраў


З 6 па 10 лістапада ў цягніках з нумараванымі месцамі скарысталіся магчымасцю праехацца больш за 290 тысяч пасажыраў. Таксама больш за 754 тысячы пасажыраў скарысталіся паслугамі цягнікоў рэгіянальных ліній эканом класа і гарадскіх ліній, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Цягнікамі міжрэгіянальных ліній эканом і бізнес-класа адправіліся ў паездку амаль 174 тысячы пасажыраў, а цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа – 23 тысячы пасажыраў. Квіткі на цягнікі міжнародных ліній набылі 94 тысячы пасажыраў, сярод іх амаль 26 тысяч грамадзян здзейснілі ў святочныя дні падарожжа ў паведамленні Беларусь – Расія – Беларусь, 7 тысяч чалавек - у зносінах Беларусь – Украіна – Беларусь, і больш за 3,5 тысячы пасажыраў - у зносінах Беларусь – Літва - Беларусь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: kv.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.