Сустрэча ў БДЭУ
Дзякуючы маладому паэту з Азербайджана Магамету Гаджыеву 11 лістапада часопiс "Маладосць" з сябрамі/аўтарамі завітаў у БДЭУ.
Мерапрыемства, на якім адбылася сустрэча, з’яўлялася па сутнасцю адкрыццём універсітэтскага літаратурнага клуба. Вельмі прыемна, што, менавіта, нам даверылі такую важную місію.
Дар’я Вячэрка, Цімур Буйко, Аксана Ючкавіч і Дзмітрый Шулюк пазнаёмілі са сваімі вершамі, расказалі крыху пра сябе, творчасць і “Маладосць”, а затым выступілі з творчасцю самі студэнты, удзельнікі клуба. Напрыканцы Магамет Гаджыеў зачытаў адзін з надрукаваных у нас вершаў на азербайджанскай мове. Гэта было неспадзявана, гэта было цудоўна.
Перад развітаннем, на падставе пачутага, “М”ы далі некалькі парад маладым творцам і пажадалі ім прайсці гэты шлях - ад пачаткоўцаў да нашых старонак.
Памяць — гэта тое, што робіць нас людзьмі.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.