Вы тут

Егеры з Рагачоўшчыны і Кармяншчыны апынуліся датычнымі да незаконных паляванняў


Два факты незаконных паляванняў на капытных выявілі супрацоўнікі Жлобінскай міжрайінспекцыі. Прычым датычнымі да іх былі работнікі паляўнічых гаспадарак.


У Рагачоўскім раёне егер праводзіў паляванн на ласёў. Паводле дакументаў, за некалькі дзён былі здабытыя дзве дарослыя асобіны і адзін сяголетак. Апошняга падстрэліў сам работнік паляўнічай гаспадаркі. Аднак пры даследаванні астанкаў жывёл інспектары ўстанавілі, што ўсе яны належаць дарослым асобінам.

- Здавалася б, памылка ва ўказанні ўзросту здабытай жывёлы не істотная. На справе ж атрымліваецца, што егер, як мінімум, падмануў сваю гаспадарку, бо за дазвол на здабычу сяголетка ён заплаціў 300 рублёў, а дарослы лось, якога ён і падстрэліў па факце, абыйшоўся б удвая даражэй. Акрамя таго, здабыча жывёлы без дазволу расцэньваецца як незаконнае паляванне. У адносінах да егера распачатая крымінальная справа, - расказалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

А ў паляўнічых угоддзях Кармянскай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў інспектары спынілі для праверкі УАЗ, на якім ехалі чатыры паляўнічыя і егер. З сабой яны везлі пяць заплечнікаў з мясам. Паляўнічыя прад'явілі талон на правоз дзічыны, выдадзены кіраўніком паляўнічай гаспадаркі. Паводле запісу ў гэтым дакуменце, перавозілася мяса здабытага ў той дзень лася.

Калі інспектары папрасілі паказаць, дзе закапаныя парэшткі капытнага і вынялі яго галаву, аказалася, што гэта зусім не лось, а… алень. Дазвол на здабычу гэтай жывёлы работнікамі паляўнічай гаспадаркі не закрываўся. Больш за тое, алень быў здабыты ў забароненым для палявання месцы -- на забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі. У дачыненні да паляўнічага, які падстрэліў жывёлу, заведзена крымінальная справа. Мужчына ўжо кампенсаваў прычыненую шкоду, якая вылічаецца ў трайным памеры і складае каля 23 тысяч рублёў.

Прававая ацэнка будзе дадзена і дзеянням работнікаў паляўнічай гаспадаркі.

Прэв'ю: bashinform.ru

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.