Іржа з пліты знікне, калі працерці яе паверхню гарачым алеем.
Каб надзерці зубок часнаку і не падрапаць рукі, можна накласці на тарку лісток цэлафану і дзерці часнок праз яго. Гэты спосаб мае яшчэ адну добрую якасць: увесь здробнены часнок застаецца на плёнцы, не забіваючы тарку.
Тарка зноў стане вострай, калі працерці яе наждачнай паперай.
Калі вы выпадкова разрэзалі цыратовы абрус, то пакрыйце месца парэзу з абодвух бакоў бясколерным лакам для пазногцяў. Разрэзу не будзе відаць.
Калі нажы ў мясарубкі затупіліся, насушыце сухароў і пракруціце іх праз мясарубку. У выніку атрымаеце паніровачныя сухары для катлет, і нажы завострацца.
Тарку, на якой вы збіраецеся надзерці сыр, вышмаруйце алеем. Ад гэтага сыр не будзе склейвацца, а тарку лягчэй вымыць.