Удзень у Савецкі РАУС Гомеля паступіла паведамленне відавочцы аб тым, што невядомы разбіў шкло ў легкавым аўтамабілі, які стаіць каля шматпавярховага дома па Рэчыцкім праспекце, а затым падпаліў яго.
На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі міліцыі і МНС, якія разам з відавочцамі ліквідавалі пажар. Высветлілася, што згарэлая іншамарка належыць гамяльчанцы 1978 года нараджэння. Яна расказала, што да падпалу машыны можа быць датычны яе былы муж.
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сышчыкі знайшлі мужчыну. Непрацуючы гамяльчанін 1976 года нараджэння быў дастаўлены ў міліцыю. Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, мяркуючы па яго вопратцы, грамадзянін сам ледзь не пацярпеў ад пажару.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: unn.com.ua
На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек.
Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах.
«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».