Вы тут

У Мінску пачалі прадаваць рэшткі ежы з рэстаранаў


У Мінску з'явіўся сэрвіс «Смачнаежка», які прадае рэшткі ежы з кафэ, рэстаранаў і пякарань з вялікімі зніжкамі - да 75%, піша The Village.


Сістэма працуе так: рэстараны, кафэ і пякарні штодня за гадзіну да часу ўтылізацыі выстаўляюць стравы або прадукты для акцыі з апісаннем і коштам. Усе прапановы з'яўляюцца ў телеграм-канале. Аплаціць ежу трэба на сайце. Пасля гэтага вы атрымаеце электронны чэк, які зможаце абмяняць на сваю замову ў рэстаране на працягу гадзіны. Дастаўкі няма і пакуль не плануецца.

Якая ежа трапляе ў сэрвіс? Стравы, якія засталіся ад сняданку ці абедзеннага меню, зблытаныя афіцыянтам заказы, дастаўка, якую не ўдалося даставіць. Варыянты будуць з'яўляцца не толькі ўвечары, але і на працягу дня.

Да сэрвісу ўжо падключыліся такія рэстараны, кафэ і пякарні: Ayahuasca, «Вінная шафа», «Перасмешнік», Brioche Paris, «Хінкальня» і іншыя.

Прэв'ю: nsk.kupiprodai.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.