Вы тут

У Оршы запрацаваў першы ў краіне завод па вытворчасці стальных бясшвовых балонаў


Прамысловы сектар Аршаншчыны папоўніўся новым унікальным прадпрыемствам. На плошчах ААТ «Завод «Легмаш» запрацаваў першы ў Беларусі завод па вытворчасці стальных бясшвовых балонаў ТАА «Цыліндэрс-Бел», паведамляюць «Віцебскія весткі».


У яго стварэнне інвеставана больш за 5 мільёнаў еўра. Выйсці на праектныя магутнасці са штогадовым аб'ёмам вытворчасці больш чым у 53 тысячы балонаў прадпрыемства мае намер у 2022 годзе.

Фота: vitvesti.by

ТАА «Цыліндэрс-Бел» спецыялізуецца на вытворчасці балонаў аб'ёмам ад 10 да 100 літраў і ціскам 200—450 бар, прызначаных для транспарціроўкі і захоўвання сціснутых, звадкаваных і раствораных тэхнічных газаў, якія ўжываюцца ў розных галінах. Ільвіную долю прадукцыі кампанія плануе рэалізоўваць у краіны Мытнага саюза, у асноўным у Расію.

Новая вытворчасць, дзякуючы якой у Оршы былі створаны 43 рабочыя месцы, разгарнулася на трох тысячах квадратных метраў.

— Гэты сумесны беларуска-чэшскі праект вельмі важны як для рэгіёна, вобласці, так і для краіны ў цэлым, — падкрэсліў намеснік міністра прамысловасці Беларусі Сяргей ГУНЬКО. — На заводзе будзе выпускацца інавацыйная прадукцыя, аналагаў якой у Беларусі няма. Яе спажыўцы — тыя прадпрыемствы, якія сёння вырабляюць трактары, аўтобусы і іншую тэхніку. Прыемна адзначыць, што вытворчасць стальных бясшвовых балонаў арганізавана менавіта ў аршанскім рэгіёне, які павінен стаць перадавым.

ТАА «Цыліндэрс-Бел» — не першы праект з прыцягненнем замежных інвестыцый, які ААТ «БМЗ» — кіруючая кампанія холдынга БМК — рэалізуе ў Оршы. Так, у 2014 годзе тут пачало працаваць адзінае ў Беларусі прадпрыемства па выпуску рукавоў высокага ціску СТАА «Манул Гідраўлікс Мануфактурынг Бел», створанае сумесна з італьянскай кампаніяй Mаnulі Rubbеr Іndustrіеs s.р.а.

Загаловак у газеце: Прамысловае прыцягненне

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.