Вы тут

У Беларусі вырабляюць упакоўку з кукурузы


Усё больш людзей адмаўляецца ад пластыкавай тары. Цяпер стала модна складваць пакупкі ў палатняныя, вязаныя авоські, або, як іх па-сучаснаму называюць, шоперы. Імі карыстаюцца не толькі людзі старэйшага пакалення, але і моладзь. Пытанні адыходу ад пластыкавай упакоўкі разглядаюцца ў Беларусі на дзяржаўным узроўні. Задумваюцца пра экалагічную прадукцыю і вытворцы.


Фота: pixabay.com

У Лагойску група кампаній Kіnglet пачала выпуск біяраскладальных пакетаў з матэрыялаў на аснове кукурузнага крухмалу, які атрымліваюць з лістоў гэтай сельскагаспадарчай культуры. Выкарыстаныя пакеты складуюцца разам з харчовымі і іншымі бытавымі адходамі на асобнай пляцоўцы і засыпаюцца зямлёй, унутры пад уздзеяннем сонца, вільгаці ўтвараюцца мікробы, якія пачынаюць
«есці» ўпакоўку. Яна цалкам распадаецца на біямасу і ваду на працягу года і ператвараецца ў кампост, якім можна «падкормліваць» поле.

— У Беларусі пакуль няма аналагічных вытворчасцяў, дзе займаюцца такой прадукцыяй. Таму што яна не была запатрабавана на рынку, ды і падобныя матэрыялы ў нашай краіне не вырабляюцца, — кажа дырэктар прадпрыемства Максім Мялешка. — Іх мы закупляем у італьянскай кампаніі, якая з'яўляецца лідарам у сферы вытворчасці арганічнай сыравіны.

Тэрмін захоўвання кукурузных гранул абмежаваны, вытворца рэкамендуе выкарыстаць іх на працягу сямі месяцаў. Таму яны бяруцца пад канкрэтныя заказы спажыўцоў. Гатовая прадукцыя рэалізуецца ў буйных гандлёвых сетках. Кошт біяпакета вышэйшы, чым звычайнага поліэтыленавага, амаль удвая — 30—40 капеек. Яго можна адрозніць на вока — больш мяккі, шаўкавісты. А таксама — па спецыяльным лагатыпе «OK compost».

— Выкарыстанне пакетаў максімальна будзе запатрабавана ў тым выпадку, калі прымуць праграму па правільным зборы адходаў, будуць створаны ўмовы для прамысловага кампаставання біяпакетаў і атрымання з іх арганічных угнаенняў. А мы можам закрыць патрэбу беларусаў у экалагічнай упакоўцы, — сказаў напрыканцы Максім Мялешка.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: «ОК compost»

Выбар рэдакцыі

Культура

«Звязда» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

«Звязда» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

Раім вам у наступным годзе адправіцца туды самім.

Культура

Мастачка Алеся Скарабагатая: Няма мэты падабацца

Мастачка Алеся Скарабагатая: Няма мэты падабацца

Імя мастачкі гучыць усе пяць гадоў правядзення «Асенніх салонаў».

Спорт

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Як варатар зборнай Беларусі па пляжным футболе сумяшчае гульню з роляй настаўніка і бацькі.  

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Языку дай волю..., Хвалі дзень вечарам, Людзі — добрыя.