Вы тут

ТЦСАН Віцебскага раёна атрымаў спецыялізаваны аўтамабіль


Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскага раёна атрымаў спецыялізаваны аўтамабіль для перавозкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Ён быў перададзены ўчора падчас урачыстай цырымоніі.


Сродкі, а гэта 26 тысяч долараў, выдзеліў урад Японіі ў межах праграмы «Карані травы — грантавая дапамога для праектаў па забеспячэнні бяспекі чалавека». Удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзяў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Хірокі Такунага. Ключы ад аўтамабіля ён перадаў дырэктару Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскага раёна Леаніду Кавалёву. Патрэбу ў дадатковым транспарце сацыяльная ўстанова мае даўно. У Віцебскім раёне 358 населеных пунктаў, у якіх пражывае больш за 37 тысяч чалавек.

Пераважная большасць праектаў праграмы «Карані травы» дагэтуль рэалізоўвалася ў медыцынскай сферы. Гранты атрымлівалі медыцынскія ўстановы на набыццё абсталявання. Гэта ж першы праект у сацыяльнай сферы і другі ў Віцебскай вобласці. Праграму «Карані травы» ў Беларусі ўрад Японіі рэалізуе з 2004 года. За гэты час медыцынскія ўстановы, якія перамагалі ў адпаведным конкурсе пасольства Японіі, закупілі дыягнастычнае і іншае абсталяванне на суму больш за 4 мільёны долараў.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Патрэбны падарунак

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.