Адна з найбольш папулярных вядучых айчыннага тэлебачання Святлана Бароўская 17 лістапада адзначае юбілей. Яна не ўтойвае свой узрост, бо і ў 50 выглядае молада і стыльна.
Тэлегледачам выпускніца тэатральна-мастацкага інстытута вядомая па ролях у кіно і тэатры, у якасці вядучай «Славянскага базару ў Віцебску» і іншых фестываляў і конкурсаў, як аўтар і вядучая праекта «Выхад ёсць». Вось ужо 28 гадоў у эфіры яна скарае сваіх прыхільнікаў аптымізмам, абаяльнасцю, прыгажосцю і энергіяй. Сёння Святлана Бароўская з'яўляецца паслом добрай волі ЮНЭЙДС у Беларусі і працягвае здымацца ў фільмах і серыялах, бо дзякуючы яе майстэрству і ўменню ствараць яркія разнапланавыя вобразы, талент беларускай артысткі запатрабаваны рэжысёрамі і кінапрадзюсарамі.
Аднак галоўным тэлевізійным праектам у яе жыцці вось ужо на працягу 22 гадоў застаецца праграма «Добрай раніцы, Беларусь!» на тэлеканале «Беларусь 1». Мала хто ведае, але падчас дэбютнага тэлеэфіру на Белтэлерадыёкампаніі юная Бароўская пераблытала пераможцу віктарыны і прыз трапіў не ў тыя рукі, аднак вядучая не разгубілася і змагла абваражыць кіраўніцтва тэлеканала і гледачоў. І з таго часу ёй не перастаюць пісаць прыхільнікі творчасці. Адзначана дзейнасць адной з самых любімых тэлевядучых нашай краіны і на высокім дзяржаўным узроўні.
Да юбілею Святланы Бароўскай сацыякультурны канал медыяхолдынга «Беларусь 3» падрыхтаваў тэматычны паказ яе аўтарскай праграмы «Выхад ёсць». Таксама гледачы ўбачаць міні-серыял з удзелам імянінніцы — рамантычную меладраму Ірыны Волах і Ганны Пармас «Пяшчотная зіма» — у эфіры 17 лістапада ў 12.25.
Шчыра віншуем калегу з юбілеем! Жадаем шчасця і натхнення ў творчасці!
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
Максімальнага значэння за летні сезон тэмпература паветра дасягнула 13 ліпеня на станцыі Жыткавічы і склала 37,9 градуса спёкі.
Напярэдадні дня нараджэння сталіцы прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.