Вы тут

Тэмпературны фон на гэтым тыдні адпавядае пачатку кастрычніка


Лістапад працягвае радаваць нас анамальным цяплом. У найбліжэйшыя дні шырокі антыцыклон, які раскінуўся над ніжняй Волгай, будзе аказваць пераважны ўплыў на надвор'е ў нашай краіне. Па перыферыі антыцыклону ў Беларусь працягне паступаць цёплае паветра з поўдня Еўропы. Таму цёплае без ападкаў надвор'е будзе і да пачатку наступнага тыдня, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Заўтра на працягу сутак таксама будзе пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс шасці градусаў, удзень будзе 5—12 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны — нават да плюс 14 градусаў. Не чакаецца дажджоў і ў нядзелю. Месцамі ў гэты дзень магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да плюс 8 градусаў, удзень будзе 6—12 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны прыгрэе да плюс 14 градусаў.

Па папярэдніх прагнозах нашых сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. У панядзелак і аўторак (18—19 лістапада) будзе без істотных ападкаў. Месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс сямі градусаў, а вось па ўсходзе краіны пры праясненнях месцамі паветра астудзіцца да 1—3 марозу. Удзень сонца ўсё расставіць на свае месцы — будзе 4—10 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны нават да плюс 11—13 градусаў. Цалкам камфортна для сярэдзіны лістапада...

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Цяпло не сыходзіць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».