Вы тут

Шырокая грашовая маса на 1 лістапада склала каля 45,072 млрд рублёў


Шырокая грашовая маса ў нашай краіне, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 лістапада склала каля 45,072 млрд рублёў, зменшыўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 кастрычніка на 0,5 %.


Фота: kp.by

Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка, аб'ём наяўных грошай у абарачэнні (грашовы агрэгат M0) за кастрычнік знізіўся да 3,415 млрд рублёў, або на 0,2 %. Больш істотныя змены адбыліся з актыўнай рублёвай грашовай масай (грашовы агрэгат M1), які ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні і пераводныя дэпазіты ў нацыянальнай валюце (сродкі на бягучых рублёвых рахунках, уклады да запатрабавання ў рублях, іншыя рахункі ў рублях). Гэтая рублёвая маса ў кастрычніку знізілася на 4,2 % і склала 8,792 млрд рублёў.

Грашовы агрэгат М2 (грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні), які ўключае агрэгат М1 і іншыя дэпазіты ў нацыянальнай валюце, на 1 лістапада склаўся на ўзроўні 17,506 млрд рублёў, зменшыўшыся за кастрычнік на 3,3 %. А вось аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі ў нацыянальнай валюце, за кастрычнік вырас да 1,542 млрд рублёў, або на 11,8 %.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Наяўныя — мінус, а каштоўныя паперы — плюс

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».