Вы тут

Заведзена крымінальная справа па факце смяротнай аварыі на МКАД


Як паведамлялася, 14 лістапада каля 22 гадзін кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі BMW па ўнутраным кальцы МКАД паблізу з перасячэннем з вуліцай Ташкенцкай, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў сутыкненне з раздзяляльнай агароджай, пасля чаго выехаў на паласу сустрэчнага руху.


У выніку ДТЗ кіроўца і трое пасажыраў, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, з цяжкімі траўмамі былі шпіталізаваныя. Уначы адзін з пасажыраў, 23-гадовы мужчына, памёр не прыходзячы ў прытомнасць.

Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса. Для ўстанаўлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося, прызначаны шэраг экспертыз, гаворыцца ў Telegram-канале Следчага камітэта.

Грамадзян, якія валодаюць якімі-небудзь звесткамі пра здарэнне, просяць звярнуцца ва УСК па Мінску па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».