Вы тут

Сёння ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы ўсталююць галоўную ёлку краіны


Галоўную ёлку краіны ўсталююць у Мінску на Кастрычніцкай плошчы 15 лістапада, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама.


Работы па ўстаноўцы галоўнай навагодняй прыгажуні рэспублікі і самай высокай у сталіцы (30 м) пачнуцца пасля поўдня.

Сталіцу ў святы ўпрыгожаць 29 ёлак, а каля ратушы з'явіцца ўвасабленне новай канцэпцыі - дрэва з ажурнымі святлодыёднымі шарамі.

Устаноўку навагодніх дрэў і святочнае афармленне горада плануецца завяршыць да 14 снежня.

Прэв'ю: rg.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?