Вы тут

Instagram па ўсім свеце пачаў хаваць колькасць лайкаў пад пастамі


Сацсетка паведаміла аб запуску функцыі, якая хавае колькасць лайкаў пад публікацыямі. Раней у Instagram заявілі, што гэтая мера дазволіць панізіць "сацыяльнае параўнанне" з іншымі карыстальнікамі.


Сацыяльная сетка па абмене фатаграфіямі і кароткімі відэазапісамі Instagram пачала ў тэставым рэжыме хаваць колькасць лайкаў пад пастамі карыстальнікаў па ўсім свеце. Аб гэтым паведамляецца ў твітары сацсеткі, паведамляе rbc.ru.

Як вынікае з тэксту паведамлення, карыстальнікі больш не змогуць бачыць агульную колькасць лайкаў і праглядаў фатаграфій і відэа, якімі падзяліліся ўладальнікі іншых акаўнтаў. Пры гэтым сам чалавек, якія размясціў фота ці відэаролік, па-ранейшаму зможа паглядзець, колькі лайкаў атрымалі яго публікацыі.

У Instagram паведамілі, што раней функцыю ўжо пратэставалі ў Аўстраліі, Бразіліі, Канадзе, Ірландыі, Італіі, Новай Зеландыі і Японіі, дзе эксперымент паказаў станоўчыя вынікі. У сувязі з гэтым сацсетка прыняла рашэнне пашырыць тэставую праграму. У Instagram назвалі гэтую меру кардынальнай зменай для сацсеткі, паведаміўшы, што працягнуць тэст для збору дадатковых дадзеных. У сацыяльнай сетцы таксама адзначылі, што разумеюць неабходнасць падліку лайкаў уладальнікамі акаўнтаў, якія зарабляюць на стварэнні кантэнту, і распрацоўваюць спосабы, якія дазволяць ім дзяліцца статыстыкай са сваімі партнёрамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».