Вы тут

Міншчына нарошчвае экспарт


Прадукцыя сельскай гаспадаркі і харчовыя тавары, вырабленыя на Міншчыне, пастаўляюцца ў 58 краін свету — гэта на 15 рынкаў больш, чым летась.


За восем месяцаў гэтага года ад рэалізацыі за мяжу сельскагаспадарчай прадукцыі прадпрыемствы Мінскай вобласці атрымалі 629,5 мільёна долараў, пры гэтым экспарт прадуктаў харчавання склаў каля 548,8 мільёна долараў. Найбольшую ўдзельную вагу ў экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі заняла мяса-малочная прадукцыя. Экспарт холдынга «Мясамалпрам» склаў 178,4 млн долараў (тэмп росту 102,6 %).

У параўнанні з 2018 годам, больш стала пастаўляцца за мяжу цукру, кандытарскіх вырабаў, фруктаў і арэхаў, прадуктаў перапрацоўкі агародніны і садавіны, гатовых ці кансерваваных вырабаў з мяса ці рыбы, шакаладу.

Найбольшую вагу ў экспарце вобласці займае Расійская Федэрацыя (каля 75,2 %). Добрымі рынкамі збыту таксама сталі Кыргызстан, Казахстан, Украіна, Літва, Кітай, Нарвегія. Буйныя пастаўкі ажыццяўляліся ў Філіпіны, Японію, Данію, Саудаўскую Аравію, Румынію, Іспанію.

— Улічваючы не зусім стабільныя пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю, прадпрыемствы-экспарцёры Мінскай вобласці арыентуюцца на іншыя рынкі, прытрымліваюцца схемы, агучанай кіраўніком дзяржавы: па адной траціне на ўнутраны рынак, у Расійскую Федэрацыю, дальняе замежжа. Вядзецца актыўны пошук патэнцыйных партнёраў. Асноўны кірунак — нарошчванне аб'емаў па экпарце ў Кітайскую Народную Рэспубліку, — паведаміў загадчык сектара па племянной справе ўпраўлення жывёлагадоўлі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Віталь Бялевіч.

У дзясятку найбольш запатрабаваных замежнікамі беларускіх прадуктаў уваходзяць сметанковае масла, неразведзеная малочная прадукцыя, сыры, сухое абястлушчанае малако, мяса птушкі, ялавічына, тварог, яйкі, мясныя кансервы, ільновалакно.

Прэв'ю: agroportal.ua

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.