Вы тут

“Тэатральны куфар БДУ-2019” стартуе 19 лістапада


Урачыстае адкрыццё XVI Міжнароднага фестывалю студэнцкіх і маладзёжных тэатраў “Тэатральны куфар, БДУ-2019” адбудзецца 19 лістапада ў Ліцэі БДУ (вул. Ульянаўская, 8). Пачатак у 17.00.


Мерапрыемства распачнецца з перформансу артыстаў народнага студэнцкага тэатра БДУ “На балконе Іх выступленне перагукаецца з канцэпцыяй фестывалю  “Парушаем раўнавагу”. Арганізатары фэсту вырашылі адысці ад традыцыйных тэатральных жанраў і падрыхтавалі для гледачоў унікальныя пластычныя пастаноўкі.

Працягнецца цырымонія адкрыцця “Куфара” конкурсным спектаклем “Прабелы” тэатра танца “Адлюстраванне” з БДУІР. Праз танец артысты “раскажуць” пра  часовую пустату ў жыцці чалавека, якую ён спрабуе запоўніць сяброўствам, любоўю, лідарствам або мастацтвам.

Праграма “Тэатральнага куфара, БДУ-2019” уключае паказ 12 аматарскіх і прафесійных спектакляў. Дэманстрацыя пастановак пройдзе ў рамках васьмі тэматычных праектаў. Напрыклад, “Куфар-in-Motion” арыентаваны на стварэнне сцэнічнай выявы праз акцёрскую пластыку, эсты і эмоцыі. У рамках фестывалю пройдуць таксама тры майстар-класа прафесійных рэжысёраў і педагогаў. Ключавымі тэмамі стануць праца з гукам і аўдыёвізуальным матэрыялам падчас пастаноўкі спектакляў, а таксама выкарыстанне ў тэатральнай творчасці Юнгаўскай тэорыі архетыпаў.

Усяго ў пастаноўках будзе задзейнічана больш як 150 артыстаў з 9 краін.

Пераможцу “Тэатральнага куфара, БДУ-2019” па традыцыі вызначыць глядач. Прафесійную ацэнку дасць журы. Уваход на адкрыццё “Тэатральнага куфара” бясплатны.

Праграма фестывалю размешчана тут.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: sarmatian91.livejournal.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».