Вы тут

Анатоль Ліс: Асабістая традыцыя - прыходзіць на ўчастак з самага ранку


На выбарчым участку пад нумарам 1 Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 зранку гучаў раяль. І гэта не дзіва. Участак размешчаны ў музычным каледжы імя Р. Шырмы. 


Асобныя кампазіцыі за раялем выканаў таксама старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Рамуальд Жабінскі, у мінулым дырэктар гэтага каледжа. Музыка і прыдавала некаторую ўрачыстасць моманту, і стварала прыўзняты настрой. 

Рамуальд Жабінскі сказаў, што на ўчастку датэрмінова прагаласавала 25 працэнтаў выбаршчыкаў, астатніх чакаюць у асноўны дзень. Сваёй увагай участак ушанавалі аж 15 назіральнікаў. Для іх работы створаны ўсе ўмовы. Што і пацвердзіла ў размове з журналістамі назіральнік ад СНД Святлана Ільіна. Назіральнік адзначыла, што выбары арганізаваны добра, да іх праведзена сур’ёзная падрыхтоўка. Паводле яе ацэнкі, працэс праходзіць спакойна ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны, як было і ў 2016 годзе, калі яна таксама працавала ў Беларусі ў якасці назіральніка. 

У 8 гадзін раніцы на ўчастак прыехаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС. Пазней, адказваючы на пытанне карэспандэнта «Звязды», Анатоль Васільевіч сказаў, што гэта яго асабістая традыцыя, якой ўжо пад 40 гадоў — прыходзіць на ўчастак з самага ранку ў дзень галасавання. Адразу пасля выканання свайго грамадзянскага абавязку кіраўнік вобласці адказаў на пытанні журналістаў. 

Губернатар адзначыў, што вобласць выбірае 16 дэпутатаў ніжняй палаты парламента. За мандаты змагаюцца 66 кандыдатаў, усе акругі альтэрнатыўныя, на 911 участках ідзе работа ў спакойным дзелавым рэжыме. Паводле папярэдніх падлікаў, датэрмінова прагаласавала крыху больш за 30 працэнтаў выбаршчыкаў. Дэпутатам, якія будуць абраны, кіраўнік вобласці пажадаў такой жа актыўнасці, якую яны прадэманстравалі падчас выбарчай кампаніі: сустрэчы, стасункі з выбаршчыкамі павінны быць пастаяннымі. Трэба рэгулярна браць удзел у сесіях раённых, гарадскіх, абласнога Саветаў, быць у курсе праблем рэгіёна, аказваць пасільную дапамогу дэпутатам мясцовых органаў улады. 

Гаворка таксама зайшла аб надзённым — аб сацыяльных аб’ектах, якія больш за ўсё патрэбны людзям. Анатоль Ліс паведаміў, што на будучы год праграма будаўніцтва сфармаваная. 

- Больш за 80 мільёнаў рублёў плануецца накіраваць на сацыяльна значныя будоўлі. Ужо закладваецца пляцоўка пад узвядзенне дзіцячага садка ў новым мікрараёне абласнога цэнтра. Будзе новы садок і ў Жабінцы, бо гэта горад-спадарожнік Брэста. Дашкольныя ўстановы адкрыюцца таксама ў Брэсцкім, Столінскім раёнах. Распачнецца ўзвядзенне вялікай школы ў Баранавічах. Працягнецца будаўніцтва і аснашчэнне ўстаноў аховы здароўя ў Пінску, Баранавічах, Брэсце. А ў Іванаве распачнецца ўзвядзенне спартыўнага комплексу. Вельмі важным уяўляецца будаўніцтва 40 станцый абезжалезвання вады, якія запланаваны на будучы год, бо якасць вады — гэта здароўе людзей. Адным словам, праграма насычаная, работы хопіць усім. А дэпутатаў выбіраем для таго, каб законы ішлі ў нагу з жыццём.

Пакуль размаўлялі з губернатарам, на ўчастак сталі падыходзіць выбаршчыкі. Юлія Цікунова — дзяржслужачы, Алена Вахраменка — цырульніца. Абедзве жанчыны выканалі грамадзянскі абавязак разам з членамі сваіх сем’яў. 

Святлана ЯСКЕВІЧ 

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.