Вы тут

Ігар Петрышэнка: Ад зладжанай працы парламента залежыць дабрабыт людзей


Віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка прыйшоў на выбарчы участак разам са сваёй сям’ёй.


«Мая дачка ўжо трэці раз бярэ ўдзел у галасаванні, — паведаміў ён журналістам. — Унук яшчэ не ўдзельнічае, але павінен бачыць і рыхтавацца да рэалізацыі сваіх канстытуцыйных правоў у будучыні».

«Вельмі важна цеснае і эфектыўнае ўзаемадзеянне паміж выканаўчай галіной ўлады і заканадаўчай, удасканаленне нарматыўна-прававой базы, заканадаўчае рэгуляванне, актуалізацыя працэсаў, якія хутка змяняюцца, якія адбываюцца ў свеце і ў нашай краіне. Мы не можам стаяць у баку ад сітуацыі, якая развіваецца, мы павінны эфектыўна ўдасканальваць нарматыўна-прававое рэгуляванне ва ўсіх сферах у нашай краіне. Гэта тычыцца эканомікі, сацыяльнай сферы, культуры, спорту, навукі, ІТ — усяго таго, з чым чалавек сутыкаецца кожны дзень, — адзначыў Ігар Петрышэнка. — Калі раней заканадаўства істотна не змянялася з-за больш павольных працэсаў у свеце і краіне, то зараз яно павінна адпавядаць той сістэме каардынат, у якой развіваецца Беларусь. Таму ад таго, наколькі зладжана будзе працаваць парламент з усімі галінамі ўлады, у асаблівасці з выканаўчай, залежыць дабрабыт нашых людзей».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.