Вы тут

У Пухавіцкім раёне BMW урэзаўся ў плот і слуп


У аграгарадку Голацк Пухавіцкага раёна ранкам 17 лістапада аўтамабіль BMW урэзаўся ў плот, потым - у слуп лініі электраперадачы, паведамляе mlyn.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УУС Мінаблвыканкама Сяргея Чабатарова.


Фота mlyn.by

27-гадовы кіроўца, які не меў адпаведнага пасведчання, атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы.

Здарэнне адбылося ў Голацку на вуліцы Цэнтральнай каля 06:00.

Як расказаў карэспандэнту МЛЫН.BY афіцыйны прадстаўнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Сяргей Чабатароў, па папярэдняй версіі, 27-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі. Машына з'ехала на абочыну, спачатку ўрэзалася ў агароджу, потым - у апору лініі электраперадачы. Вядома, што малады чалавек купіў іншамарку нядаўна і трэніраваўся кіраваць аўтамабілем перад паступленнем у аўташколу.

Па словах Сяргея Чабатарова, папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца BMW быў нецвярозы. Узятыя аналізы на наяўнасць алкаголю ў арганізме.

На месцы працавалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, следчыя, эксперты і медыкі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.