Вы тут

Вадзім Іпатаў: Называць канкрэтныя тэрміны ўвядзення электроннага галасавання я бы не стаў


У пытанні з укараненнем электроннага галасаванне трэба ісці вельмі ўзважана, прадумаць усе негатыўныя і пазітыўныя наступствы, лічыць намеснік старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Вадзім Іпатаў. 


Ён прывёў у прыклад рашэнне Канстытуцыйнага суда Германіі, якім вызначана, што электроннае галасаванне магчыма выкарыстоўваць тады, калі кожны выбаршчык, які націскае пэўную кнопку, або выкарыстоўвае спецыяльную прыладу, упэўнены, куды паступае яго голас і як ён апрацоўваецца. У Германіі, заўважыў Вадзім Іпатаў, электроннае галасаванне прызнанае заўчасным.

«Бо адно з прынцыповых палажэнняў любога выбарчага заканадаўства любой краіны — гэта забеспячэнне тайны галасавання, — падкрэсліў намеснік старшыні ЦВК. — Каб гэта было, трэба, каб у нас запрацаваў рэгістр, каб вырашылася пытанне з ID-карткамі. Не кожны сёння мае электронны лічбавы подпіс. Без гэтых элементаў уводзіць электроннае галасаванне — значыць ствараць платформу для розных скажэнняў. Таму, гэта пытанне перыядычна прапрацоўваецца, але называць канкрэтныя тэрміны ўвядзення электроннага галасавання я бы зараз не стаў». 

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв'ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».