Вы тут

Парламенцкія выбары ў Беларусі адбыліся па 109 акругах


Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі сёмага склікання адбыліся па 109 з 110 акругаў. Пра гэта сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае БелТА.


"Выбары ў Беларусі ўжо адбыліся па 109 выбарчых акругах. Толькі адзін, Гродзенскай цэнтральнай, не дацягвае некалькі працэнтаў да 50", - сказала Лідзія Ярмошына.

Яўка выбаршчыкаў на 18:00 склала 70,72%.

У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 69,33% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. У Віцебскай вобласці ўчасткі для галасавання наведалі 76,32% выбаршчыкаў, у Гомельскай - 74,18%, у Гродзенскай - 72,36%. У Мінскай вобласці яўка склала 71,9%, у Магілёўскай - 77,63%, у Мінску - 58,76% .

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?