Паказчык зафіксаваны ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне.
Як паведамілі ў аддзяленні Акадэміі сельскагаспадарчых навук горада Цзямусы, што ў правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай), кітайскія даследчыкі ўстанавілі новы рэкорд па ўраджайнасці соі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Новы рэкорд быў устаноўлены на выпрабавальных палетках у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (Паўночна-Заходні Кітай), дзе ўраджайнасць соі дасягнула 447,47 кг з аднаго му (каля 0,07 га). Пратэставаны сорт соі «Хэнун 71» быў распрацаваны даследчай групай вышэйзгаданай акадэміі.
Папярэдні рэкорд з ураджайнасцю 423,77 кг соі з аднаго му быў устаноўлены ў 2018 годзе.
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.