Вы тут

Кітайскія спецыялісты дапамогуць з Нотр-Дамам


А французскія — з тэракотовымі ваярамі.


Кітай і Францыя ў Пекіне падпісалі пагадненне аб міждзяржаўным культурным супрацоўніцтве. Згодна з дакументам, кітайскія спецыялісты будуць удзельнічаць у праекце рэстаўрацыі Сабора Парыжскай Божай Маці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Бакі вызначаць галоўную тэму, рэжым і кандыдатуры кітайскіх спецыялістаў да канца гэтага года, каб загадзя пачаць працу. Акрамя таго, у дакуменце ўдакладняецца аб’ект навукова-тэхнічнага абмену і навучання для аховы тэракотавых статуй воінаў і баявых коней у магільнях Цынь Шыхуана ў правінцыі Шэньсі.

Начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта па ахове культурнай спадчыны КНР Лю Юйчжу адзначыў, што пасля пажару ў Саборы Парыжскай Божай Маці ў красавіку кампетэнтныя органы па культурнай спадчыне абедзвюх краін абмяркоўвалі супрацоўніцтва шляхам актыўнай электроннай перапіскі. Сабор з’яўляецца адным з сімвалаў не толькі Францыі, а і ўсёй Еўропы. Яго рэстаўрацыя прыцягвае ўвагу ва ўсім свеце. 

А тэракотавыя статуі ваяроў і баявых коней у магільнях Цынь Шыхуана з’яўляюцца вядомым на ўвесь свет кітайскай культурнай спадчынай, іх ахова і даследванне таксама надзвычай важныя для ўсяго свету. Выбар гэтых двух самых знакавых аб’ектаў неверагодна пашырае супрацоўніцтва ў сферы культурнай спадчыны паміж Кітаем і Францыяй.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.