Вы тут

У Польшчы стартавала дзіцячае «Еўрабачанне-2019»


Сёння, 18 лістапада, у Глівіцы (Польшча) стартуе дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2019». Артысты з 19 краін-удзельніц пройдуць па чырвонай дарожцы падчас цырымоніі адкрыцця. Пасля яе адбудзецца жараб’ёўка, якая вызначыць парадак выступленняў на фінальным шоу 24 лістапада.


За перамогу на сёлетнім конкурсе будуць змагацца прадстаўнікі Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Расіі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Украіны, Уэльса, Францыі і Польшчы. Адсочваць падзеі песеннага форуму можна будзе па сюжэтах АНТ і ў выніковых інфармацыйна-аналітычных праграмах «Панарама» і «Галоўны эфір» на «Беларусь 1», а таксама на Першым нацыянальным канале і ў сацыяльных сетках і суполках «Еўрабачанне. Беларусь».

У графіку беларускі Лізы Міснікавай запланавана некалькі індывідуальных рэпетыцый, серыя інтэрв’ю, прэс-канферэнцыя з удзелам афіцыйных прадстаўнікоў усіх краін і генеральны прагон гала-канцэрта напярэдадні фіналу — 23 лістапада. З сабой дэлегацыя Беларусі (у яе складзе сама спявачка, выкладчыкі па вакале, харэаграфіі, балет, стыліст, візажыст, урач-фаніятар і здымачная група Белтэлерадыёкампаніі) прывезла прома-прадукцыю, у тым ліку паштоўкі, постэры, бранзалеты, каляндар і эксклюзіўны пазл з выявай нашай канкурсанткі.

Прамая трансляцыя шоу пачнецца 24 лістапада ў 18.00 — на «Беларусь 1», міжнародным тэлеканале «Беларусь 24», а таксама на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Каменціраваць шоу традыцыйна будзе журналіст АНТ і вядучы «Беларусь 1» Яўген Перлін.

Нагадаем: у адпаведнасці з правіламі міжнароднага конкурсу, з 22 лістапада беларусы змогуць падтрымаць Лізу Міснікаву, галасуючы за яе кампазіцыю «Попельны» на афіцыйным сайце песеннага форуму. Прагледзеўшы відэаролікі ўдзельнікаў, можна будзе выбраць ад 3 да 5 выканаўцаў, у тым ліку і прадстаўніка ад сваёй краіны. Акно для галасавання закрыецца непасрэдна перад фінальным канцэртам 24 лістапада, а па завяршэнні выступленняў зноў адкрыецца на дадатковыя 15 хвілін.

Алена ДРАПКО

Фота прадастаўлена Белтэлерадыёкампаніяй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».