Вы тут

У Ваўкавыскім раёне старэйшы брат забіў малодшага нажом


Увечары 16 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне ад дыспетчара службы 103 аб тым, што ў адным з дамоў населенага пункта Ваўкавыскага раёна мужчыну ўдарылі нажом, паведамляе Следчы камітэт.


Фота sk.gov.by

На месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група. Устаноўлена, што ў адным з пакояў названага дома з колата-рэзанай ранай шыі знойдзена цела 45-гадовага мужчыны.

Па папярэдніх дадзеных, каля 21.30 гадзін таго ж дня ў ходзе сумеснага распівання спіртных напояў паміж загінулым і яго братам паўстаў канфлікт, падчас якога старэйшы брат прычыніў раненне малодшаму. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў той сканаў на месцы.

Следчымі агледжана месца здарэння, знойдзены і канфіскаваны нож, іншыя прадметы і аб'екты, па якіх прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза.

У дачыненні да старэйшага брата заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства). Следчымі высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».