Вы тут

Ігар Петрышэнка ўзначаліць дэлегацыю Беларусі на цырымоніі пахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас 18 лістапада быў запрошаны ў Міністэрства замежных спраў Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.


Паслу Літвы афіцыйна былі перададзеныя вынікі праведзенай у Беларусі экспертызы матэрыялаў з магчымага месца пахавання брата Кастуся Каліноўскага Віктара.

Акрамя таго, на сустрэчы былі абмеркаваны арганізацыйныя аспекты ўдзелу беларускай дэлегацыі ва ўрачыстай цырымоніі перапахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года, якая адбудзецца 22 лістапада ў Вільнюсе.

Беларускі бок выказаў падзяку літоўскаму за афіцыйнае запрашэнне на ўрачыстую цырымонію перапахавання удзельнікаў паўстання 1863 года, якая адбудзецца 22 лістапада ў Вільні. "З задавальненнем прынялі гэта запрашэнне. Дэлегацыю нашай краіны ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка", - праінфармавалі ў МЗС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?