Вы тут

Чацвёра настаўніц у Рыме


Ураджэнка Оршы Ніна Пашчанка ўзначальвае ў італьянскай сталіцы Культурна-­адукацыйны цэнтр “Францыск Скарына”. З яе пісьмаў у рэдакцыю мы больш даведаліся, хто ж дапамагае ёй у працы.


Настаўніцы з дыпламатам Уладзімірам Васільковым

На пачатку лета у нашай газеце выйшаў тэкст “Хоць і ў Неапалі ды ў Рыме — але ж думкамі на Радзіме!” (ГР, 13.06.2019). Мы пісалі, што і ў беларускіх суполках Італіі актыўна рыхтаваліся да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Тады Ніна Пашчанка, прэзідэнт Культурна-адукацыйнага цэнтра “Францыск Скарына”, добрым словам згадала свайго віцэ-прэзідэнта Таццяну Тыльковіч. Гэта ж яна размяшчала інфармацыю ў Вацап-групе “Девочки из Беларуси в Италии” пра будучую ўрачыстую цырымонію запальвання агню гульняў у музейным комплексе Ara Pacіs Museum. Вось і ўзнікла ў італьянскіх беларусаў прапанова: падтрымаць суайчыннікаў на ўрачыстасці. Бацькі, дзеці сабралі актыўную, шматколерную групу падтрымкі. Дзякуючы групе “Девочки из Беларуси в Италии”, удакладніла Ніна Пашчанка, і зносяцца многія суайчынніцы ў Рыме. А ў хуткім часе выходзіў тэкст пра таленавітых выхаванцаў згаданага цэнтра (“Перамагаюць прыгожым словам” — ГР, 29.07.2019), і тады мамаю Матэа дэ Грандзіса названая была Вольга Сяргееўна, у дзявоцтве Тыльковіч. І ўзнікла ў нас пытанне: як так? У адным тэксце Тыльковіч — Таццяна, у другім — Вольга… Ніна Пашчанка патлумачыла: памылкі няма, бо яны — родныя сёстры. Абедзьве працуюць у КАЦ “Францыск Скарына”.

На пачатку верасня ў школе цэнтра прагучаў першы званок, і Ніна Пашчанка даслала нам святочныя фотаздымкі. На адным з іх — дарадца Амбасады Беларусі ў Рыме Уладзімір Васількоў, Вольга дэ Грандзіс (у дзявоцтве Тыльковіч), Ніна Пашчанка, Таццяна Тыльковіч ды Вікторыя Даўгулевіч. Ганаровымі гасцямі на імпрэзе былі згаданы Уладзімір Васількоў, дарадца Пасольства Расіі ў Італіі Канстанцін Бяляеў ды айцец Сергій, настаяльнік Мікольскага храма. Спадарыня Ніна пісала, што Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур (ім кіруе Вольга Антоненка) падарыў КАЦ “Францыск Скарына” кнігі, беларускія сувеніры: там ствараецца беларускі куток. Мінадукацыі “абяцала даць трохі кніг”. Асаблівую падзяку Ніна Пашчанка выказвае Міхаілу Рыбакову (які ўзначальвае Музей гісторыі беларускай літаратуры) за дапамогу, падтрымку цэнтра.

Пра сябе ж Ніна Ігараўна па нашай просьбе паведаміла: “Нарадзілася ў сям’і педагогаў у Оршы, і часта бываю там у мамы. Па адным дыпломе я — настаўніца пачатковых класаў, па другім — бакалаўр псіхалогіі. Калі прыехала ў Рым, то праз паўгода пачала працаваць у рускай суботняй школе. Дарэчы, на першай татальнай дыктоўцы ў Рыме атрымала адзіную пяцёрку. Пазней стала віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага культурнага цэнтра “Содружество”. Праводзіла шмат імпрэзаў, запрашала прадстаўнікоў амбасадаў Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі, Узбекістана. Марыла з суайчынніцамі аб нашым, беларускім цэнтры, і ўдалося адкрыць яго пры падтрымцы нашай Амбасады. 5 гадоў таму стала сябрам Кансультатыўнага савета па справах беларусаў за мяжой, які дзейнічвае пры МЗС Беларусі. Супрацоўнічаю з 32 краінамі (культурныя цэнтры, асацыяцыі). За 7 гадоў, што жыву ў Італіі, маю шмат міжнародных падзячных лістоў і дыпломаў”.

Увогуле ж, даведаліся мы, чацвёра настаўніц-беларусак “рухаюць справы” ў Беларускім цэнтры ў Рыме. Віцэ-прэзідэнтам у цэнтры Таццяна дэ Грандзіс (у дзявоцтве Тыльковіч). Пра сябе напісала: родам з вёскі Рудавін Пінскага раёна, бацькі — настаўнікі. Вырасла ў Пінску, там закончыла 3‑ю гімназію імя В. З. Каржа, потым — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт англійскай мовы. Працавала пасля ВНУ ў Парку высокіх тэхналогій (кампанія Epam). 8 гадоў жыве ў Рыме, гадуе дзвюх дачушак. “Год назад вазіла старэйшую ў госці да радні, дык ёй вельмі спадабалася Беларусь, — паведамляе Таццяна. — Бабуля штогод прывозіць нам беларускія дзіцячыя кнігі — чытаем іх з дочкамі, разглядваем малюнкі. У Рыме я 5 гадоў была генсакратаром МКЦ “Содружество”, а калі адкрыўся Беларускі цэнтр, то стала яго віцэ-прэзідентам і завучам школы”.

Настаўніцы з бацькамі і вучнямі. Навучальны год пачаўся!

“Сястра Таццяны, Вольга Тыльковіч, вядзе заняткі “Навакольны свет” у 1 і 2 класах, ставіць на святах танцавальныя нумары, — паведамляе Ніна Пашчанка. — Яна збірае супляменнікаў на мерапрыемствы, калі яны праходзяць у Італіі з удзелам беларускіх спартсменаў. У нас пакуль няма базы, каб адкрыць гімнастычную залу, але пра тое марым. Галоўнае цяпер для нас — укамплектаваць школу падручнікамі. Дапамагае ў тым Амбасада. Будзем удзячны ўсім, хто хоць нечым дапаможа”. З папярэдніх публікацый у “ГР” вядома, што Вольга да спорту мае непасрэднае дачыненне: закончыла Беларускі дзяржуніверсітэт фізічнай культуры, майстар спорту па спартыўнай гімнастыцы. З 2012 года пераехала жыць у Італію, тады ж і нарадзіла сына Матэа. Працуе ў Культурна-адукацыйным цэнтры “Францыск Скарына”. Два разы на год Матэа наведвае родных і блізкіх у Беларусі, да таго ж у яго беларускае грамадзянства.

І чацвёртая ў камандзе Культурна-адукацыйнага цэнтра “Францыск Скарына” — Вікторыя Мікалаеўна Даўгулевіч. Нарадзілася й вырасла ў Мінску. Закончыла (1996) Мінскае педвучылішча (спецыяльнасць — музычны кіраўнік дзіцячай музычнай студыі, выхавацель дзіцячага сада). У 2001‑м закончыла Мінскі дзяржпедуніверсітэт (лагапед і настаўнік-дэфектолаг). Працавала ў ЦКРОиР (Центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации) Партызанскага раёна Мінска. Цяпер жыве з сям’ёй у Італіі, займаецца арганізацыяй дзіцячага сада пры КАЦ “Францыск Скарына”.

Дзякуючы гэтым невялічкім допісам, што паступілі да нас праз Ніну Пашчанку, можна ўявіць сабе, у якіх кірунках пры добрым збегу абставін разгорнецца дзейнасць Беларускага цэнтра ў Рыме. Пажадаем настаўніцам-беларускам — згоды ў працы, крыху шанцавання і, вядома ж, старанных вучняў.

Іван Ждановіч

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.

Рэгіёны

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.