Вы тут

​У Мінску завяршыўся першы этап Кубка свету па канькабежным спорце


Беларусь яшчэ ніколі не адкрывала гэтыя спаборніцтвы, ды і настолькі прадстаўнічага турніру па канькабежным спорце ў нашай краіне яшчэ не было. 236 удзельнікаў, сярод іх легенды — Свен Крамер, Марціна Саблікава, Ховар Лорэнтсэн, Тэд Ян Блумен. Беларусь як прымаючы бок атрымала пашыраную квоту, таму на гэтым этапе каманда была шматлікай як ніколі.


Фота: mst.by

У беларускай зборнай асноўныя надзеі ўскладаліся на лідараў Віталя Міхайлава, Ігната Галавацюка, Марыну Зуеву і Таццяну Міхайлаву, нароўні з імі ў нашай камандзе выступалі і маладыя спартсмены, якія ўдзельнічаюць у Кубку свету ўпершыню. На жаль, нікому з беларусаў не ўдалося трапіць на п'едэстал дамашняга этапу: найлепшым вынікам адзначылася Марына Зуева, якая на дыстанцыі 3000 метраў стала 6-й і Таццяна Міхайлава, якая нядаўна вярнулася пасля родаў, заняла 7-е месца ў мас-старце.

Замежныя госці высока ацанілі беларускую арганізацыю турніру. «Арганізатары справіліся на выдатна. З кожным годам, з кожнымі спаборніцтвамі, якія праходзяць у Мінску, у нас становіцца ўсё менш пытанняў і пажаданняў да арганізацыйнага камітэта», — адзначыў член тэхнічнага камітэта Міжнароднага саюза канькабежцаў Аляксандр Кібалка. Ён адзначыў, што ў Мінска высокі шанц на правядзенне і іншых буйных турніраў. «Вялікім плюсом для Беларусі будзе тое, што падчас этапу Кубка свету ў выхадныя дні на арэне была высокая наведвальнасць. У гледачоў ёсць цікавасць, і гэта вельмі важна».

У сезоне 2019/2020 адбудзецца шэсць этапаў Кубка свету. Акрамя Беларусі спаборніцтвы пройдуць у Томашуве Мазавецкім (Польшча), Нур-Султане (Казахстан), Нагана (Японія), Калгары (Канада), а фінальны этап прыме Херэнвен (Нідэрланды).

Ужо ў лютым «Мінск-Арэна» будзе зноў прымаць канькабежныя спаборніцтвы — фінальны этап Кубка свету сярод юніёраў. У будучыні ж Мінску цалкам рэальна атрымаць і чэмпіянат свету сярод эліты. Найбліжэйшыя два ўжо распісаны, а вось далей усё залежыць выключна ад Беларускага саюза канькабежцаў, лічаць спецыялісты.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Без узнагарод, але з каласальным досведам

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.