Вы тут

Штотыднёвы спартыўны спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра выступленні беларускіх гандбольных клубаў у міжнародных турнірах і іншыя актуальныя падзеі выхадных.


1. Футбалісты зборнай Беларусі завяршылі адборачны турнір чэмпіянату Еўропы-2020 гасцявым паражэннем ад каманды Германіі — 0:4. У гэтым адборачным цыкле наша каманда набрала 4 ачкі ў матчах з камандай Эстоніі — 2:1 (у гасцях) і 0:0 (дома) і па два разы прайграла зборным Нідэрландаў — 0:4 (у гасцях) і 1:2 (дома ) і Паўночнай Ірландыі — 1:2 (у гасцях) і 0:1 (дома).

Такім чынам, зборныя Германіі і Нідэрландаў за тур да фінішу адборачнага турніру забяспечылі сабе пуцёўкі на Еўра-2020. Турнірнае становішча ў групе С зараз такое: Германія — 18 ачкоў (7 матчаў), Нідэрланды — 16 ачкоў (7), Паўночная Ірландыя — 13 (7), Беларусь — 4 (8), Эстонія — 1 (7).

У заключны гульнявы дзень, сёння, адбудуцца два паядынкі: Германія — Паўночная Ірландыя, Нідэрланды — Эстонія. Зборная Беларусі ў аўторак у Падгорыцы правядзе таварыскі матч з камандай Чарнагорыі.

2. Баскетбалісткі зборнай Беларусі пераможна стартавалі ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2021 года. У Манчэстэры падапечныя Наталлі Трафімавай упэўнена перайгралі каманду Вялікабрытаніі з лікам 90:59. У складзе беларусак самай выніковай стала Марыя Папова, якая набрала 24 ачкі.

У наступным годзе беларускі 12 лістапада прымуць у сябе дома польскую дружыну, а два заключныя адборачныя паядынкі правядуць у 2021 годзе, 4 лютага дома з камандай Вялікабрытаніі і 7 лютага на выездзе з Польшчай. У кваліфікацыі ЧЕ прымаюць удзел 33 зборныя, пуцёўкі ў фінальную стадыю жаночага Еўрабаскета атрымаюць пераможцы дзевяці груп, а таксама пяць найлепшых камандаў, якія занялі другія месцы.

Фінальная частка 38-га жаночага чэмпіянату кантынента пройдзе ў чэрвені 2021 года на арэнах Іспаніі і Францыі, каманды якіх вызваленыя ад кваліфікацыі.

Баскетбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) сталі пераможцамі міжнароднага турніру памяці Сямёна Халіпскага, які прайшоў у Мінску. У заключным матчы спаборніцтваў нашы дзяўчаты перамаглі аднагодак з украінскай каманды «Інтэрхім» з лікам 90:69 і занялі першае месца.

3. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова пацярпеў сёмае паражэнне на групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. У гасцявым паядынку 8-га тура групы В БГК прайграў венгерскаму «Веспрэму» — 25:31. Наступны матч беларускі клуб правядзе 23 лістапада на сваёй арэне супраць «Вардара». У плэй-оф Лігі чэмпіёнаў выйдуць па шэсць найлепшых камандаў з дзвюх папярэдніх груп.

Гандбалісты мінскага СКА саступілі нямецкаму клубу «Райн Лёвен» у дамашнім матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда розыгрышу Кубка ЕГФ — 28:32. «Не зусім сёння справіліся. Думаю, на сваёй пляцоўцы маглі згуляць лепш. У першым тайме вылучылі наперад Ваню Броўку, і гэта дапамагло трохі разбурыць пазіцыйнае наступленне гасцей. Штосьці закрылі, штосьці згубілі — план спрацаваў працэнтаў на семдзесят, — адзначыў галоўны трэнер СКА Ігар Папруга. — Пастараемся максімальна эфектыўна выкарыстаць два дні і падрыхтавацца да гульні ў Мангейме». Паядынак у адказ за выхад у групавы этап другога па рангу кантынентальнага клубнага турніру адбудзецца 20 лістапада.

Гандбалісткі «БНТУ-БелАЗ» двойчы прайгралі іспанскаму «Гранальерсу» і завяршылі выступленне ў Кубку выкліку.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Маглі згуляць лепш

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.