Вы тут

Янка Купала ў Плісцы


Помнік­-бюст Песняру адкрыты ў старажытным балгарскім горадзе


Помнік-бюст Янку Купалу. Фота mfa.gov.by

Гістарычна-культурны комплекс “Двор кірыліцы”, што ствараецца ў старажытным балгарскім горадзе Пліска, мае цяпер помнік-бюст Янку Купалу. З прэс-рэліза, дасланага ў рэдакцыю з Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, вынікае: музей разам з Амбасадай Беларусі ў Балгарыі выступілі ініцыятарамі ды каардынатарамі міжнароднага праекта. Мецэнатам жа — Карэн Алексанян: стваральнік “Двара кірыліцы”. Помнік-бюст зрабіў вядомы беларускі скульптар Уладзімір Слабодчыкаў.

Урачыстасць у Плісцы праходзіла з удзелам Надзвычайнага й Паўнамоцнага Амбасадара Беларусі ў Балгарыі Аляксандра Лукашэвіча, дэлегацыі Купалаўскага музея, намесніка старшыні Беларускага фонду культуры Анатоля Бутэвіча, быў і аўтар помніка. У часе імпрэзы пастамент бюста пасыпалі зямлёй з радзімы Янкі Купалы (такая там традыцыя), да помніка ўсклалі любімыя паэтам белыя ружы. Адзначалася, што ўшанаванне памяці пра Песняра на балгарскай зямлі ёсць сведчанне плённага развіцця беларуска-балгарскага культурнага дыялогу. І каштоўны знак сяброўства, павагі балгарскіх сяброў да нашай культуры, літаратуры, гісторыі. Знакавая постаць Янкі Купалы як паэта, драматурга, публіцыста вядомая ў свеце, бо менавіта ён абуджаў Беларусь да новага жыцця, у творах прыадкрыў патаемныя куткі душы беларуса, яго памкненні ды мары.

Творчая спадчына Янкі Купалы ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры, стала неад’емным складнікам славянскай ды еўрапейскай культур. У Балгарыі яго творы вядомыя з сярэдзіны ХХ стагоддзя: пераствораны на балгарскую мову такія шэдэўры, як паэмы “Адвечная песня”, “Курган”, “Яна і я”, п’еса “Паўлінка”, шматлікія вершы.

Алесь Мурочак

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.