Вы тут

У Беларусі распрацоўваюць інфраструктурную стратэгію да 2030 года


Нацыянальную інфраструктурную стратэгію да 2030 года распрацоўваюць у Беларусі. Падыходы па яе фарміраванні абмеркавалі на пасяджэнні Міжведамаснага інфраструктурнага каардынацыйнага савета пад старшынствам міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.


Удзельнікі пасяджэння таксама разгледзелі пытанні яе ўвязкі з асноўнымі стратэгічнымі дакументамі Беларусі і месца ў агульнай сістэме дзяржаўнага планавання і прагназавання. Іншымі тэмамі для абмеркавання сталі ход рэалізацыі праекта па рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М10, канцэпцыі праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства, якія прадугледжваюць стварэнне аб'ектаў у сферы адукацыі і спорту. Таксама ў ходзе мерапрыемства была зацверджана справаздача аб дзейнасці савета за 2018-2019 гады.

Міжведамасны інфраструктурны каардынацыйны савет быў створаны ў мэтах правядзення паслядоўнай дзяржаўнай палітыкі і каардынацыі развіцця аб'ектаў інфраструктуры. У яго ўваходзяць прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання, бізнес-асяроддзя.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».