Вы тут

Конкурс у галіне выяўленчага мастацтва аб'яўлены ў Беларусі


Рэспубліканскі конкурс "Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва" праводзіцца з 1 лістапада па 15 лютага 2020 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства культуры. 


Міністэрствам культуры дырэкцыяй конкурсу вызначаны Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Конкурс праводзіцца па 10 намінацыях: "Жывапіс", "Графіка", "Скульптура", "Дызайн", "Актуальнае мастацтва" (арт-аб'ект, інсталяцыя), "Мастацкая фатаграфія", "Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", "Мастацтвазнаўства і крытыка", "Творчы дэбют".

Камісіяй будзе адабрана па 10 работ у кожнай намінацыі для ўдзелу ў Рэспубліканскай выстаўцы сучаснага выяўленчага мастацтва. Па выніках адкрытага прагляду і ацэнкі конкурсных матэрыялаў журы вызначыць пераможцаў.

"Конкурс стане значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі і важным стымулам да далейшага развіцця выяўленчага мастацтва нашай краіны", - адзначылі ў Міністэрстве культуры.

Прэв'ю: google-info.org

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.