21 лістапада ў Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі адкрыецца XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”.
У форуме прымуць удзел вядучыя спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій з 52 арганізацый Беларусі, Расіі, Украіны і Азербайджана, якія прадставяць больш за 90 дакладаў.
На канферэнцыі плануецца разгледзець стратэгіі развіцця сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі ў Беларусі на перыяд да 2025 года, асноўныя напрамкі і тэхналогіі лічбавай трансфармацыі ў адукацыі, эканоміцы і дзяржаўным кіраванні; стан і напрамкі стварэння ІТ-дзяржавы. Вучоныя і спецыялісты абмяркуюць таксама пытанні навукова-метадычнага, інфармацыйнага, тэхналагічнага і прававога забеспячэння лічбавай трансфармацыі, публікацыйную актыўнасць, псіхалагічныя аспекты ў сістэмах навукова-тэхнічнай інфармацыі, сацыяльныя аспекты лічбавізацыі эканомікі і грамадства.
У рамках канферэнцыі пройдзе выстава навуковых распрацовак у вобласці штучнага інтэлекту і лічбавых тэхналогій, на якой будуць прадстаўлены апошнія дасягненні акадэмічных інстытутаў, вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны, а таксама арганізацый Індустрыяльнага парка “Вялікі камень”.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: sch208.minsk.edu.by
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».