Вы тут

Пяцікласнік з мінскай школы выратаваў дваіх дарослых


Пяцікласнік Ілья Матук з сярэдняй школы № 209 Мінска выратаваў ад пажару дваіх дарослых. Пра гэта «Мінск-Навінам» распавялі ў адміністрацыі ўстановы адукацыі.


Фота з сайта ўстановы адукацыі.

Ілья разам з сябрам вярталіся дадому пасля школьных заняткаў. Калі яны праходзілі міма жылога дзевятнаццаціпавярховіка на вуліцы Ясеніна, з яе вокнаў сталі вылятаць падпаленыя рэчы і коўдра, якая дымілася. Пяцікласнік не разгубіўся - патэлефанаваў у службу выратавання і распавёў пра ўбачанае. Прыехалі пажарныя. Як аказалася, у адной з кватэр загарэліся пасцельныя прылады па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. У выніку былі выратаваны два чалавекі - гаспадар жылля і яго сяброўка.

- Пазней высветлілася: Ілья быў першым і адзіным, хто набраў 101. Такім чынам, яму ўдалося дапамагчы дарослым, якія апынуліся ва ўладзе агню, - распавяла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 209 Вольга Швед.

Цяпер Ілья ў школе герой. Яго прыехалі павіншаваць супрацоўнікі Маскоўскага РАНС: паціснулі хлопцу руку, уручылі дыплом і падарунак.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Курыца — самая папулярная і даступная сёння па цане мясная страва.

Грамадства

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

Гэта быў беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі беларускага друку!