Вы тут

У Гродне два хлопцы ўскрывалі аўто, некаторыя спрабавалі ўгнаць


Падазраваных затрымалі на шляху ў Расію, паведамілі ва УУС аблвыканкама.


Пачалося ўсё з таго, што ў міліцыю патэлефанавалі некалькі чалавек з аднолькавай скаргай - хтосьці ўскрыў іх аўтамабілі на вуліцы Курчатава. З некаторых машын зламыснікі забралі магнітолу і блютуз-калонку, а ў “Жыгулях” разабралі рулявую калонку і паспрабавалі здзейсніць угон. Балазе, “капейка” не завялася. Няўдалай аказалася спроба ўгону і “БМВ 316”.

Сышчыкам здаўся знаёмым почырк злачынстваў: на гэтай жа вуліцы ў верасні, падабраўшы ключ ад дзвярнога замка, спрабавалі скрасці “ВАЗ-21043”. Праўда, тады “чацвёрка” праехала некалькі метраў і заглухла, а па гарачых слядах былі затрыманы два падазраваныя. Імі былі жыхары вобласці: 16-гадовы студэнт і 19-гадовы беспрацоўны, якія сталі ў выніку фігурантамі крымінальнай справы за крадзеж.

На час следства ў дачыненні да хлопцаў была абраная мера стрымання, не звязаная з пазбаўленнем волі. Міліцыянеры выказалі здагадку, што яны маглі зноў здзейсніць злачынства, і праверылі гэтую версію.

Інтуіцыя сышчыкаў не падвяла - падследныябылі датычныя да ўскрыцця аўтамабіляў. Хлопцы ведалі, што іх будуць шукаць, таму вырашылі схавацца ў Расіі. Праўда, далёка з'ехаць не ўдалося - уцекачоў затрымалі ў Лідзе па арыенціроўцы.

На гэты раз старэйшага з саўдзельнікаў арыштавалі, а непаўналетняга аддалі пад апеку маці. У дачыненні да абодвух распачалі крымінальныя справы за крадзеж і замах на ўгон.

У Ленінскім РАУС Гродна адзначылі, што ў абодвух выпадках затрыманыя здзяйснялі злачынствы ў стане алкагольнага ап'янення. Акрамя таго, кожны з іх судзімы: непаўнагадовы - за крадзеж транспартнага сродку, а яго змоўшчык -- за рабаванне і ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: medvezhatnik.prom.ua

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.