Вы тут

У Беларусі запушчаны плацежны сэрвіс Apple Pay


Плацежны сэрвіс Apple Pay запушчаны ў рэспубліцы адным з банкаў 19 лістапада, паведамляюць «Мінск-Навіны».


Сэрвіс ствараўся як зручная альтэрнатыва плацежным карткам. Адзначаецца, што дадзены спосаб аплаты не толькі просты і зручны ў выкарыстанні, але таксама забяспечвае бяспеку і канфідэнцыяльнасць.

З дапамогай Apple Pay можна рабіць пакупкі на касах крамаў (праз аплатныя тэрміналы), у прыкладаннях, на вэб-сайтах. Для гэтага спатрэбіцца мабільны гаджэт вядомага брэнда, сумяшчальны з дадзеным плацежным сэрвісам, з прывязанай картай банка з падключанай тэхналогіяй 3D-Secure (забяспечвае бяспеку аплаты тавараў і паслуг у Інтэрнэце). Кожная купля праз Apple Pay пацвярджаецца дотыкам пальца да Touch ID (сканер адбіткаў на прыладзе), або поглядам на экран смартфона для пацверджання аперацыі праз Face ID (распазнаванне асоб), або уводам код-пароля на прыладзе.

Па наяўнай інфармацыі, варта чакаць павелічэння ў рэспубліцы колькасці банкаў, якія прапануюць сваім кліентам-трымальнікам картак скарыстацца Apple Pay.

Прэв'ю: iguides.ru

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.