Вы тут

Жыхар Маладзечна двойчы за два апошнія гады ўганяў адзін і той жа “Опель”


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС высветлілі асобу падазраванага ў крадзяжы аўтамабіля Opel Ascona. Ім аказаўся беспрацоўны 19-гадовы жыхар Маладзечна. Паводле аператыўнай інфармацыі, дадзеным транспартным сродкам ён незаконна скарыстаўся ўжо ў другі раз. У 2017 годзе малады чалавек быў судзімы за крадзеж гэтага ж аўтамабіля.


Каля 6 гадзін раніцы на лінію “102” 59-гадовы гараджанін паведаміў аб крадзяжы легкавіка. Прыбыў праваахоўнікам мужчына растлумачыў, што машыну на ноч прыпаркаваў у двары дома па вуліцы Валынца. На раніцу гаспадар аўто не знайшоў.

Як стала вядома, “Опель” ужо быў ва ўгоне. Падазрэнні сышчыкаў пацвердзіліся - за руль чужой машыны зноў сеў маладзечанец, які раней трапляў у поле зроку праваахоўных органаў. Падазраванага аператыўнікі затрымалі і даставілі для разбору ў райаддзел міліцыі.

Аўтамабіль быў знойдзены ў вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна, паведамілі ў УУС Мінскага аблвыканкама. Па словах затрыманага, ён хацеў разабраць машыну і прадаць потым яе на запчасткі. У населеным пункце пры развароце легкавік з'ехаў у кювет і захрас там. Тады хлопец кінуў машыну і збег.

Патрапіць у аўтамабіль зламысніку не склала ніякай працы, да таго ж у другі раз. А каб завесці старэнькую машыну, дастаткова было пару нескладаных маніпуляцый з электраправодкай. Транспартны сродак канфіскаваны і вернуты законнаму ўладальніку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: news.dtkt.ua

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.