Дзевяцігадовае дзіця-вундэркінд з Бельгіі хутка стане бакалаўрам па спецыяльнасці электратэхніка, паведамляе CNN.
Бацькі Ларана Сіманса спачатку не паверылі яго дзядулю і бабулі, якія сцвярджалі, што іх унук анамальна хутка вучыцца. Аднак калі хлопчык пайшоў у школу, яны зразумелі, што іх родныя не перабольшвалі. Настаўнікі давалі хлопчыку тэсты ўзроўняў розных класаў, каб ацаніць глыбіню яго ведаў, і ён спраўляўся з усімі заданнямі на выдатна.
Зараз вундэркінд вывучае электратэхніку ў Тэхналагічным універсітэце Эйндховена. Выкладчыкі называюць Сіманса «проста неверагодным» — ён атрымае ступень бакалаўра ў снежні. Кіраўніцтва ВНУ падтрымлівае талент хлопчыка і дазваляе яму складаць спецыяльны расклад, каб хутчэй скончыць вучобу. Затым ён плануе атрымаць доктарскую ступень па электратэхніцы і «трохі вывучыць медыцыну». Хлопчыку прапануюць навучанне прэстыжныя ўніверсітэты з усяго свету, і яму трэба будзе вызначыцца, дзе атрымліваць доктарскую ступень.
Нягледзячы на выдатныя здольнасці Сіманса да навучання, яго бацькі імкнуцца, каб хлопчык паспяваў адпачываць і атрымліваў асалоду ад жыцця. Ён любіць гуляць са сваім сабакам і праводзіць час за гульнямі на тэлефоне, як і звычайныя дзеці.
Жыхар амерыканскага горада Пуэбла, што ў штаце Каларада, за 34 гады здаў 303 літры крыві, паведамляе сайт Unіlad.
Дэйв Махалік упершыню здаў кроў, калі маці яго сябра патрэбна было пераліванне. Амерыканец стаў пастаянным донарам: кожныя два тыдні ён ездзіць у бальніцу за 160 кіламетраў ад дому, каб ахвяраваць кроў. За 34 гады мужчына выратаваў 1920 жыццяў. Калі Махалік здаваў кроў 640-ы раз, яго ўзнагародзілі значком ганаровага донара. Амерыканец заявіў, што здаваць кроў увайшло ў яго ў звычку і падкрэсліў, што быць донарам можна нават ва ўзросце 70—80 гадоў. Паводле яго слоў, здаваць кроў і ратаваць жыцці людзей такім чынам — добрая справа для тых, хто не можа дазволіць сабе займацца дабрачыннасцю.
Жыхар Вялікабрытаніі, які выйграў у латарэю 9,7 мільёна фунтаў стэрлінгаў, спусціў усе грошы на выпіўку і стаў шахцёрам. Аднак, як паведамляе The Mіrror, цяпер ён адчувае сябе куды лепш.
Мікі Кэрал купіў шчаслівы білет за адзін фунт у 2002 годзе, калі яму было 19. Тады ён жыў у англійскім графстве Норфалк і працаваў прыбіральшчыкам смецця. Яго жонка была на сёмым месяцы цяжарнасці.
Як толькі Кэрал даведаўся пра выйгрыш, ён аддаў мільён фунтаў стэрлінгаў сваёй маці, яшчэ адзін мільён — дзядзьку і цётцы, якія дапамагалі гадаваць яго пасля смерці бацькі. А калі мужчына пачаў траціць шмат грошай на забавы: выпіўку, наркотыкі і прастытутак, за дзень ён выпіваў не менш за дзве бутэлькі гарэлкі. З-за гэтага ад яго сышла жонка. Кэрал аддаў два мільёны фунтаў ёй і яе маці. Брытанец адзначыў, што з моманту выйгрышу вакол яго з'явілася мноства сяброў, і ён раскідваўся грашыма, каб іх уразіць. Некалькі разоў ён трапляў у суд з-за п'яных выхадак.
Калі Кэрал збяднеў, уся яго кампанія адвярнулася ад яго. Яму некалькі разоў пагражалі злачынцы і вымагальнікі. «Грошы — корань зла. Я зразумеў, што нельга давяраць нікому, нават сваёй чортавай сям'і», — падкрэсліў мужчына. У 2013 годзе ён пазбавіўся ўсіх грошай і дома. Яго адмаўляліся браць на работу з-за скандальнай рэпутацыі.
Цяпер Кэрал працуе шахцёрам у шатландскай акрузе Моры. Нягледзячы на тое, што мужчына праводзіць у вугальнай шахце шэсцьдзясят гадзін сем дзён на тыдзень, ён прызнаецца, што адчувае сябе шчаслівым, бо сумленна зарабляе на жыццё. Тым не менш ён адзначыў, што калі б яму далі магчымасць павярнуць час назад, ён бы не стаў нічога мяняць. «Гэта былі самыя вясёлыя і вар'яцкія дзесяць гадоў майго жыцця», — дадаў ён. Кэрал прызнаўся, што працягвае гуляць у латарэю.
Іван КУПАРВАС
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.