Вы тут

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні праект рэспубліканскага бюджэту на будучы год


Бюджэт сфарміраваны зыходзячы з базавага сцэнарыя развіцця эканомікі краіны. Яго даходы складаюць 24,4 мільярда рублёў, расходы — 25,4 мільярда. Пасля нескладаных матэматычных дзеянняў зразумела: бюджэт 2020 года — дэфіцытны. А гэта значыць, што тэзісы пра эканамічнасць і эфектыўнасць эканомікі актуальныя як ніколі.


«Улічваючы эканамічную сітуацыю, якая склалася, асновай фарміравання бюджэту з'яўляюцца эканамічнасць і эфектыўнасць расходаў на ўсіх узроўнях. Для сектара дзяржаўных фінансаў ключавой задачай на 2020 год будзе забеспячэнне эканамічнага росту для ўзмацнення дзеючых сацыяльных гарантый і скарачэння рэгіянальных дыспрапорцый», — нагадала Людміла Дабрыніна, старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, выступаючы на пасяджэнні сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Яна адзначыла, што дэфіцыт мае невялікую ўдзельную вагу ў ВУП. Ды і за аснову бюджэту бралі базавы сцэнарый развіцця, таму эканамісты маюць «падушку бяспекі». «Мы бачым, што параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця трэба выконваць. На гэта і накіраваны амаль усе галіны эканомікі. Эфектыўнасць дзяржпрадпрыемстваў, зніжэнне расходаў на падтрымку дзяржсектара — нашы асноўныя рэзервы», — паведаміла старшыня камісіі.

Пра тое, што неабходна ўкараняць формулу эканамічнасці, казаў і першы намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў, які прадставіў дэпутатам законапраект аб бюджэце. «Агульны аб'ём страт даходаў бюджэту ў 2020 годзе ацэньваецца ў 1,9 мільярда рублёў, — падкрэсліў ён. — Яшчэ раз адзначу, у рэсурсах на будучы год мы крайне абмежаваныя. Рэспубліканскі бюджэт плануецца з дэфіцытам 995,1 мільёна рублёў».

Лічбу страты даходаў у найбольшай ступені сфарміравалі ўвазныя пошліны на нафтапрадукты ў выніку рэалізацыі падатковага манеўру (537 мільёнаў рублёў) і сродкі ад ператаможкі (951 мільён рублёў).

Ва ўмовах зніжэння ўзроўню цэнтралізацыі рэсурсаў у бюджэце сродкі сканцэнтруюць на дасягненні мэт па павышэнні дабрабыту насельніцтва, узмацненні сацыяльнай арыентаванасці расходаў. У тым ліку прымуць меры па падтрымцы шматдзетных сем'яў і выкананні дзяржаўных даўгавых абавязкаў (дзяржаўны доўг на канец 2020 года прагназуецца ў памеры 54,4 мільярда рублёў). Павялічацца расходы і за кошт павышэння заробкаў.

«Фонд аплаты працы з налічэннем пенсій ваеннаслужачым у 2020 годзе прырасце на 1,8 мільярда рублёў і складзе 15 мільярдаў рублёў. Гэта дазволіць, па-першае, павысіць заробкі нізкааплатных катэгорый работнікаў, для чаго прапануецца ўстанавіць мінімальны заробак на ўзроўні мінімальнага спажывецкага бюджэту, ці 375 рублёў. Па-другое, забяспечыць адпаведнасць заробкаў у бюджэтнай сферы да заробкаў па эканоміцы ў цэлым не ніжэй за 80 %», — пералічыў першы намеснік міністра.

Прадугледжаны ў бюджэце 18 мільёнаў рублёў на аказанне матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым катэгорыям грамадзян, пацярпелым ад наступстваў вайны, у сувязі з 75-годдзем Перамогі.

У другім чытанні бюджэт разгледзяць 27 лістапада.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: barysh.org

Загаловак у газеце: Формула эканамічнасці і эфектыўнасці

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.