Вы тут

Беларус загінуў у Смаленскай вобласці Расіі


У пасольстве Беларусі ў Расіі пацвердзілі БЕЛТА гібель беларускага грамадзяніна ў ДТЗ у Смаленскай вобласці.


"Пасольства прадпрымае меры па інфармаванні сваякоў грамадзяніна Беларусі, які загінуў у выніку ДТЗ на 399-м км аўтадарогі М1 у Смаленскай вобласці ў раёне населенага пункта Ольша", - адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.

Аварыя адбылася сёння ў 7.40 раніцы. Па дадзеных праваахоўных органаў, кіроўца вялікагруза не абраў бяспечную дыстанцыю да аўтапагрузніка, які ехаў наперадзе, з-за чаго адбылося сутыкненне. У выніку ДТЗ 39-гадовы шафёр вялікагруза памёр на месцы.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.