Вы тут

Як БРСМ прадстаўлены ў парламенце


Цэнтрвыбаркам апублікаваў прозвішчы кандыдатаў, абраных у склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Ёсць сярод іх і прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія сталі дэпутатамі парламента і ўтварылі ў ім невялікую каманду. Як ужо паведамлялася раней, па выніках электаральнай кампаніі БРСМ разлічваў на стварэнне ў парламенце маладзёжнай групы. Усяго на дэпутацкія мандаты ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прэтэндавала дзесяць членаў Саюза моладзі. Яны былі вылучаны кандыдатамі як шляхам збору подпісаў, так і працоўнымі калектывамі, палітычнымі партыямі.


У выніку ў каманду Саюза моладзі ў парламенце ўвайшлі Наталля Голуб — першы сакратар Бярозаўскага раённага камітэта БРСМ, Ігар Завалей — першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта БРСМ, Павел Міхалюк — першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ, Вера Шырокая — дырэктар Бабруйскага дзяржаўнага каледжа імя А. Я. Ларына, Сяргей Клішэвіч — першы сакратар Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ, Марыя Васілевіч — рэдактар аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі.

Нагадаем таксама, што ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт маладзёжнай эстафеце «#яприду», скіраванай на павышэнне электаральнай актыўнасці маладых выбаршчыкаў, тых, хто галасуе ўпершыню.

Да 17 лістапада па ўсёй краіне пад эгідай БРСМ адбылося больш за 200 мерапрыемстваў маладзёжнай эстафеты: акцыі «Мая Беларусь — мой выбар!», «Моладзь выбірае будучыню!», «Малады выбаршчык», «Моладзь галасуе», палітыка-прававыя гульні «Выбарчы ўчастак», «Я будучы выбаршчык», інтэлектуальныя квэсты «Прававы лабірынт», «Сцежка выбаршчыка», адкрытыя дыялогі «Беларусь і Я».

А ў сацыяльных сетках з'явіліся стыльныя электаральныя плакаты. Такім спосабам каманда БРСМ заклікала маладых людзей прыйсці на выбары і праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.

— Наша каманда запусціла нязвыклы для мэтавай аўдыторыі кантэнт. Мы выдатна разумеем, што зараз знаходзіцца ў трэндзе SMM і дызайну фатаграфій, і ідзём у нагу з часам. Запуск кампаніі «#яприду» сімвалічны: мы закранулі сацыяльныя і, галоўнае, маладзёжныя пытанні, паказаўшы звычайных беларускіх студэнтаў у іх штодзённай абстаноўцы — у метро, на вуліцы, у гандлёвым цэнтры. Але зрабілі гэта з новага ракурсу. Нам дапамог малады фатограф Максім Кісель. Фармат незвычайны, аднак водгукі падпісчыкаў нашых суполак «УКантакце» і «Інстаграм» прыемна здзіўляюць, — расказвала падчас запуску суаўтар маладзёжнага праекта «#яприду» Хрысціна Кечко.

12 лістапада ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», а таксама сэрвісе «Інстаграм» стартаваў сэлфі-конкурс БРСМ «#МолодежьГолосует». Мінская гарадская арганізацыя Саюза моладзі прапанавала маладым людзям зрабіць сэлфі на выбарчым участку ў дні датэрміновага галасавання і 17 лістапада, апублікаваць яго на сваёй старонцы «УКантакце» або акаўнце ў «Інстаграме» з хэштэгамі #выборы2019, #молодежьголосует, #яголосую і адзначыць афіцыйны акаўнт БРСМ Мінска @mіnskbrsm.

Адразу ж пасля публікацыі сэлфі карыстальнік аўтаматычна рабіўся ўдзельнікам конкурсу, які завяршыўся 17 лістапада ў 23:59. Вынікі былі падведзены 19 лістапада і апублікаваны ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» ў групе «Мінск — БРСМ | Мінск — сталіца моладзі!»

Аўтараў дзесяці самых крэатыўных сэлфі ўзнагародзілі памятнымі сувенірамі. Абсалютны пераможца конкурсу атрымаў у падарунак фітнес-бранзалет.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.