Самая важная і карысная інфармацыя пра работу судовых выканаўцаў, загсаў, таварыстваў адвакатаў, натарыусаў і медыятараў, некамерцыйных арганізацый і іншых складальнікаў сістэмы органаў юстыцыі Беларусі з 20 лістапада стала даступнай у месенджары Telegram: https://t.me/mіnjust_by.
У ведамстве расказалі, што тут будуць змяшчаць фота- і відэахронікі, актуальны прававы кантэнт, аператыўную і дакладную інфармацыю пра мерапрыемствы, якія Мінюст арганізуе на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. У рубрыцы «Пытанне/Адказ» можна будзе атрымаць экспертныя каментарыі.
Ірына СІДАРОК
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.