Вы тут

Беларусь назвалі самай бяспечнай краінай СНД і свету


Беларусь назвалі самай бяспечнай краінай СНД і свету ў рэйтынгу «Глабальнага індэкса тэрарызму» (The Global Terrorism Index - GTI). Беларусь заняла апошні, 138-ы радок, разам з Туркменістанам і шэрагам іншых краін планеты, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны са спасылкай на апублікаваны рэйтынг.


Беларусь і Туркменістан вызначаны як найбольш бяспечныя краіны на тэрыторыі СНД з пункту гледжання пагрозы тэрарыстычных нападаў і змешчаныя на апошняе месца спісу, што азначае практычна поўная адсутнасць пагрозы тэрарызму ў гэтых дзяржавах.

Расія (37), Арменія (94), Украіна (24), Казахстан (85) і Азербайджан (103) палепшылі свае пазіцыі ў спісе GTI. Адзначаецца, што ў Расіі колькасць зафіксаваных тэрарыстычных нападаў скарацілася на траціну, а колькасць іх ахвяр зменшылася больш чым напалову.

Сярод краін-членаў Еўрасаюза самай небяспечнай з пункту гледжання пагрозы тэрарызму прызнана Вялікабрытанія (28-ы радок). За ёю засталіся Францыя (36), Германія (44), Бельгія (53) і Іспанія (59).

ЗША ў сусветным рэйтынгу знаходзіцца на 22-й пазіцыі, Турцыя - на 16-м месцы.

Самымі небяспечнымі на планеце з-за высокай пагрозы тэрарызму названы Афганістан, Ірак, Нігерыя і Сірыя.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.