Вы тут

Мінскую вобласць наведала дэлегацыя італьянскага Чырвонага Крыжа


Замежныя госці мяркуюць вывучыць вопыт работы беларускіх калег з сацыяльна ўразлівымі катэгорыямі грамадзян — інвалідамі, пажылымі, вымушанымі перасяленцамі. А таксама — абмяняцца вопытам у арганізацыі медыка-сацыяльнай дапамогі і доглядзе дома, вывучыць работу з грамадзянамі, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


— Я адчуваю гонар пры наведванні Беларусі. У нас вельмі шмат агульнага. Па-першае, нас звязаў Чарнобыль, — сказаў старшыня аддзялення італьянскага Чырвонага Крыжа ў рэгіёне Маркэ спадар Фабіа Чэконі. — Беларускіх дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў адпраўлялі на аздараўленне менавіта ў нашу краіну.

— Якія сумесныя праекты ў найбліжэйшы час плануюцца? — пацікавілася «МС» у яго.

— Мы хочам перадаць свой вопыт прыцягнення валанцёраў у Чырвоны Крыж, расказаць, як у нас арганізавана работа з тымі людзьмі, якія маюць патрэбу ў дапамозе, паказаць, як у будучым развіць валанцёрскую дзейнасць так, каб у Чырвоным крыжы мог удзельнічаць і кожны ахвотны, каб людзі разумелі неабходнасць работы ў ім.

Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Мусянкова адзначыла, што гэты візіт стаў магчымы дзякуючы праекту «Мост», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Праграма мае на мэце дапамогу ў наладжванні кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і краін ЕС.

Сёлета дэлегацыя Мінскай абласной арганізацыі вывучала вопыт работы рэгіянальных і мясцовых структур італьянскага Чырвонага Крыжа.

— Нам вельмі спадабалася дзейнасць атрадаў хуткага рэагавання пры надзвычайных сітуацыях, тое, як у іх наладжана работа, аказанне першай медыцынскай дапамогі, псіхаэмацыянальнай падтрымкі. Гэтыя кірункі будзем рэалізоўваць у Мінскай вобласці, — адзначыла Людміла Сяргееўна.

Плануецца, што замежныя госці на працягу чатырох дзён наведаюць Жодзіна, Барысаў, Вілейку, Мядзел, азнаёмяцца з работай атрадаў хуткага рэагавання «Іслач» і «Бярэзіна», абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праектаў па абароне сацыяльна ўразлівых катэгорый грамадзян, грамадзян, пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі. Пабываюць італьянцы і ў Мінскім раёне, які нядаўна атрымаў гуманітарны груз.

Чакаецца, што па выніках візіту будзе падпісана пагадненне аб сумесным супрацоўніцтве. «Хацелася б, каб мы ўзаемадзейнічалі не толькі на ўзроўні кіраўніцтва нашых арганізацый, але і рэгіянальным узроўні», — падкрэсліла Людміла Мусянкова.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: notiziaoggivercelli.it

Загаловак у газеце: Масты наведзены...

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.