Вы тут

«Беларусь 2» прадставіць у эфіры фэшн-шоу «Подыум»


23 лістапада тэлеканал «Беларусь 2» прадставіць у эфіры фэшн-шоу «Подыум» (Расія, 2018), галоўная мэта якога — знаходзіць таленавітых мадэльераў, здатных ствараць арыгінальныя вобразы нават з будаўнічых матэрыялаў ці прадметаў інтэр'еру.


Праграма «Подыум» для дызайнераў адзення, якія пачынаюць свой шлях у прафесіі, адаптацыя амерыканскага шоу «Рrоjесt Runwау». У кожным выпуску ўдзельнікі ствараюць па два строі: адзін — у экстрэмальных умовах і з незвычайных матэрыялаў, напрыклад, з прадметаў інтэр'еру, а другі на зададзеную тэму — са звыклай тканіны, але на работу даецца вельмі мала часу. Так, канкурсантам трэба будзе «сканструяваць» купальнік з вячэрняй сукенкі, не здымаючы яго з мадэлі і выкарыстоўваючы толькі нажніцы. У прэм'ерным выпуску шоу гледачы «Беларусь 2» убачаць першыя выпрабаванні і самыя цікавыя моманты кастынгу, падчас якога вызначацца 12 канкурсантаў. Сярод іх і эпатажныя асобы ў свеце моды, і нікому не вядомыя таленты. Па словах арганізатараў, узрост удзельнікаў і наяўнасць у іх профільнай адукацыі не маюць значэння. Бо галоўнае патрабаванне — уменне шыць сваімі рукамі. Ацэньваць работы будуць вядомыя дызайнеры на чале з экспертам высокай моды Валянцінам Юдашкіным і «зорныя» госці. Вядучыя шоу — мадэль і блогер Марыя Мінагарава.

Алена ДРАПКО

Прэв'ю: 123ru.net

Загаловак у газеце: Закуліссе моднай вытворчасці

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.