Вы тут

Вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2020 год


Нацыянальны банк Беларусі вызначыў пералік сістэмна значных банкаў на 2020 год, паведамілі ў прэс-службе фінансавага рэгулятара краіны.


Да групы сістэмнай значнасці І аднесены акцыянерныя таварыствы «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Белгазпрамбанк», «БПС-Ашчадбанк», «Пріорбанк», «Банк БелВЭБ» і «Белінвестбанк». Да групы сістэмнай значнасці ІІ аднесены такія фінансавыя інстытуты, як «Альфа-Банк», «Банк ВТБ (Беларусь)», «МТБанк», «Банк Дабрабыт» і «Парытэтбанк».

«Гэтыя банкі аднесены да ліку сістэмна значных на падставе агрэгаванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі», — патлумачылі сваю пазіцыю ў Нацбанку. Гэтыя паказчыкі разлічаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі інструкцыі аб парадку вызначэння сістэмна значных банкаў.

На працягу наступнага каляндарнага года банкам, аднесеным да ліку сістэмна значных, неабходна забяспечыць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буфера сістэмнай значнасці. Акрамя таго, у названых банках саветамі дырэктараў з ліку іх членаў і работнікаў адпаведных банкаў трэба сфарміраваць камітэты па ўзнагароджаннях, якія павінны ўзначальваць незалежныя дырэктары.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: nbrb.by
 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?