Вы тут

Мінчанін выкраў матацыкл і прадаў яго мінаку


У Ленінскае РУУС сталіцы паступіла заява ад 60-гадовага жыхара горада, які паведаміў пра тое, што ў яго знік матацыкл “Днепр МТ 10-36”, прыпаркаваны каля гаражнага памяшкання. Кошт выкрадзенай маёмасці мужчына ацаніў у тысячу рублёў.


Праваахоўнікі, правёўшы шэраг аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, па “гарачых слядах” высветлілі асобу выкрадальніка. Ім аказаўся 43-гадовы непрацуючы жыхар мікрараёна Лошыца.

Сталічныя аператыўнікі затрымалі мужчыну ў момант, калі той распіваў спіртныя напоі ў гасцях у свайго знаёмага. Падазраваны прызнаўся ў зробленым. У ходзе апытання ён растлумачыў, што спачатку спрабаваў здаць крадзены матацыкл у пункт перапрацоўкі другаснай сыравіны, аднак, калі мужчыну адмовілі ў прыёмцы з-за адсутнасці дакументаў, ён прадаў яго мінаку на вуліцы за… 26 рублёў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Атрыманыя ад продажу матацыкла грошы мужчына выдаткаваў на куплю алкаголю.

За крадзеж прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: wikimedia.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».